Брытыш Амерыкан Табака

Cайт: www.bat.com

«Брытыш Амерыкан Табака» — другая па велічыні міжнародная тытунёвая кампанія ў свеце. Бізнес групы кампаній «Брытыш Амерыкан Табака» налічвае больш за 100 гадоў вопыту і прадстаўлены ў 180 краінах свету.

Кампанія вядзе свой бізнэс у Беларусі з 28 жніўня 1995 года. На сённяшні дзень тут працуе больш за 350 супрацоўнікаў, адкрыта пяць офісаў у пяці абласных цэнтрах. «Брытыш Амерыкан Табака» з'яўляецца адным з лідэраў беларускай тытунёвай індустрыі. Партфель марак кампаніі ўключае такія вядомыя міжнародныя маркі як Kent, Pall Mall, Lucky Strike, Dunhill, Vogue і Alliance.

З 2005 па 2011 «Брытыш Амерыкан Табака» ў Беларусі была ўдастоена шасці залатых медалёў у намінацыі «Лепшы працадаўца» і «Сацыяльна адказны брэнд» прафесійнага конкурсу «Брэнд Года».

У Рэспубліцы Беларусь кампанія займае актыўную пазіцыю ў сферы падтрымкі сацыяльна значных праектаў і ініцыятыў у галіне культуры, экалогіі і мастацтва.