Абмеркаванне праекта Закона "Аб грамадска карыснай дзейнасці"

2015-03-19 15:00

Запрашаем 19 сакавіка 2015 прыняць удзел у абмеркаванні праекта Закона "Аб грамадска карыснай дзейнасці" і выказаць сваё меркаванне адносна развіцця заканадаўства, якое рэгулюе пытанні дабрачыннасці.

Праект Закона «Аб грамадска карыснай дзейнасці» распрацаваны МАГА "АКТ". Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу была сябрам рабочай групы па падрыхтоўцы канцэпцыі заканадаўства аб дабрачыннасці і праекта Закона «Аб грамадска карыснай дзейнасці». Праект ужо прайшоў абмеркаванне сярод некамерцыйных арганізацый, і ў яго былі ўнесены папраўкі, прапанаваныя некамерцыйным сектарам. Зараз сваё меркаванне выказвае бізнэс.

На сустрэчы МАГА "АКТ" зробіць прэзентацыю праекта Закона «Аб грамадска карыснай дзейнасці» і раскажа, з улікам якіх нормаў дзеючага заканадаўства быў распрацаваны праект. Прадстаўнікі камерцыйных арганізацый атрымаюць магчымасць узгадніць сваю пазіцыю і заявіць свае інтарэсы ў дачыненні да праекта Закона «Аб грамадска карыснай дзейнасці».

Пацвердзіце, калі ласка, свой удзел да 19:00 17 сакавіка Марыне Дымовіч, кіраўніку юрыдычнага напрамку АЕБ, па электроннай пошце maryna.dymovich@aebbel.by або па тэлефоне (+375 17) 245 98 34.

Абмеркаванне адбудзецца 19 сакавіка ў 15:00 у офісе Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу.

Азнаёміцца ​​з прапануемым праектам можна тут:

Праект Закона "Аб грамадска карыснай дзейнасці"

Месца правядзення:

Мінск, завулак Казлова 7, офіс 535 (АЕБ)

Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: