Камітэт па інвеставанні ў будаўніцтва

2015-03-27 10:00

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу запланавала правядзенне ў сакавіку-красавіку 2015 года пасяджэння Камітэта па інвеставанні ў будаўніцтва.

Зараз у Беларусі заключана больш за 1100 інвестыцыйных дагавораў і большасць з іх звязаная з будаўніцтвам аб'ектаў нерухомасці. Такім чынам, адным з найважнейшых кампанентаў у прыцягненні прамых замежных інвестыцый з'яўляецца сфера будаўніцтва, а менавіта прастата прымянення заканадаўства, час рэалізацыі, кошт адміністрацыйных працэдур. На пасяджэнні Камітэта прадстаўнікі бізнесу абмяркуюць праблемы, якія перашкаджаюць дзейнасці інвестараў у будаўніцтве.

Месца правядзення:

Мінск, завулак Казлова, 7, офіс 536 (АЕБ)

Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: