Семінар для эканамічных журналістаў на тэму «Ужыванне Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС) у Беларусі»
2015-04-24 09:30

Абвяшчаецца набор эканамічных журналістаў для ўдзелу ў семінары на тэму «Ужыванне Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (МСФС) у Беларусі», які адбудзецца 24 красавіка 2015 года. Арганізатары семінара — Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу, Аўдытарская кампанія Baker Tilly Bel і Пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску.
На семінары прадстаўнікі аўдытарскай кампаніі Baker Tilly Bel і Міністэрства фінансаў раскажуць журналістам пра міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці:
- што такое МСФС, як яны распрацоўваюцца і абнаўляюцца;
- якая практыка імплементацыі МСФС ў нацыянальнае заканадаўства іншых краін;
- чаму менавіта МСФС прымаецца замежнымі інвестарамі, міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі;
- якія асноўныя адрозненні справаздачнасці па нацстандартах і справаздачнасці па МСФС і як ідуць працэсы збліжэння нацыянальнай справаздачнасці з МСФС;
- як беларускія кампаніі складаюць справаздачнасць па МСФС на практыцы;
- як правільна чытаць справаздачнасць па МСФС і дзе убачыць асноўныя паказчыкі, якія характарызуюць эфектыўнасць дзейнасці кампаніі
- якія паказчыкі важныя для інвестараў і фінансавых арганізацый і як яны разлічваюцца на падставе справаздачы (EBITDA і т.п.);
- дзе журналістам ўзяць справаздачнасць па МСФС для аналізу і напісання аналітычных матэрыялаў.
Паглядзець праграму семінара можна тут .
Мерапрыемства разлічана на журналістаў, якія спецыялізуюцца на эканамічнай тэматыцы.
Дата: 24 красавіка 2015 г. (з 9:30 да 12:00)
Месца правядзення: Амбасада Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Мінску (Мінск, вул. К. Маркса, 37)
Удзел у семінары з'яўляецца бясплатным
Працоўныя мовы семінара: руская і беларуская.
Для ўдзелу ў семінары трэба запоўніць анкету-заяўку ў форме ніжэй на старонцы і дачакацца ліста з пацвярджэннем ад арганізатараў.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Паўла Бераснева, спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу па электроннай пошце pavel.berasneu@aebbel.by або тэлефоне +375 172459834, +375 29 7348444.
Месца правядзення:
Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: