Экалагічны фестываль «Спораўскія сенажаці 2015»

2015-08-08 09:00

Экалагічны фестываль «Спораўскія сенажаці 2015» адбудзецца 8 жніўня 2015 года (субота) у вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна. Фестываль праводзіцца для прыцягнення ўвагі да выратавання балота і рэдкай яго жыхаркі - вяртлявай чаротаўкі ад гібелі, бо зарастанне хмызняковай расліннасцю прыводзіць да змены унікальных экасістэм.

Запрашаем супрацоўнікаў кампаній-чальцоў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу прыняць удзел у фестывалі і сфармаваць каманды Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу па ручной касьбе нізінных балот і па «футболе на балоце».

- Каманда па ручной касьбе нізінных балот складаецца з 2 удзельнікаў (не маладзей 18 гадоў), мець уласныя косы і дадатковыя інструменты для іх абслугоўвання. Трэба будзе зрабіць пракос даўжынёй 100 метраў і шырынёй у 3 метра ў камандным першынстве і пракос даўжынёй 100 метраў і шырынёй 1,5 метра ў асабістым заліку. Пры падвядзенні вынікаў ўлічваецца час касьбы і якасць касьбы.

Алгарытм Вашага ўдзелу:

1) Паведаміць да 23.07 (чацвер) пра цікавасць да мерапрыемства - і мы сфармуем каманду(ы)

2) У пятніцу, 7 жніўня, вечарам прыехаць у в. Высокае (сваім транспартам)

3) Арганізатары забяспечваюць начлег за свой кошт

4) У суботу, 8 жніўня, з 11.00 да 13.00 і з 14.00 да 14.30 прыняць удзел у спаборніцтвах па пакосу (арганізатары забяспечваюць абед за свой кошт))

5) Вярнуцца ў Мінск (сваім транспартам)

- Футбольная каманда складаецца з 6 чалавек (5 палявых гульцоў і брамнік + не больш за 3 запасных). Площадкадля гульні - 60х35 метраў, у гульні два тайма па 13 хвілін.

Алгарытм Вашага ўдзелу:

1) Паведаміць да 23.07 (чацвер) пра цікавасць да мерапрыемства - і мы сфармуем каманду(ы)

2) Раніцай у суботу, 8 жніўня, прыехаць у в. Высокае (сваім транспартам)

3) З 13.00 да 14.00 (адборачныя спаборніцтвы па футболе на балоце) і з 14.30 да 15.00 (фінал) прыняць удзел у гульнях.

4) Вярнуцца ў Мінск (сваім транспартам)

Таксама госці і ўдзельнікі фестывалю змогуць выпрабаваць свае сілы на экалагічнай вяровачнай сцежцы, паназіраць за птушкамі са спецыяльна абсталяванай пляцоўкі, для дзяцей будзе працаваць парк забаў і многае іншае. Паведаміць аб сваёй цікавасці да ўдзелу ў фестывалі і задаць пытанні можна Паўлу Берасневу, спецыялісту па сувязях з грамадскасцю Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу па электроннай пошце pavel.berasneu@aebbel.by або тэлефоне (8017) 245-98-34 да 23 ліпеня 2015 года.

Месца правядзення:

вёска Высокае, Бярозаўскі раён, Беларусь

Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: