Круглы стол на тэму «Увядзенне акцызу на безалкагольныя танізавальныя напоі: запланаванае змяненне заканадаўства»
2015-08-27 10:00
Пасяджэнне круглага стала «Увядзенне акцызу на безалкагольныя танізавальныя напоі: запланаванае змяненне заканадаўства» адбудзецца 27 жніўня 2015 года ў канферэнц-зале гатэля «Мінск» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 11, 1-й корпус, 2-гі паверх).
У праекце Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» ўтрымліваецца норма, звязаная з пашырэннем падакцызных тавараў: у прыватнасці, прапануецца абкладаць акцызам безалкагольныя энергетычныя напоі. Дадзенае новаўвядзенне звязана з так званым «негатыўным эфектам» ужывання «энергетычных напояў».
На думку Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу, прыняцце ўзважанага рашэння па гэтым пытанні патрабуе ўсебаковага разгляду і вынясення на грамадскае абмеркаванне ў рамках ініцыяванага пасяджэння круглага стала.
У пасяджэнні прымуць удзел прадстаўнікі прадпрыемстваў-вытворцаў безалкагольных напояў і расійскія вучоныя, якія непасрэдна вывучаюць уплыў безалкагольных танізуючых напояў на чалавека.
Месца правядзення:
Мінск, Незалежнасці11 (гатэль "Мінск")
Чальцы АЕБ, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве: