Што перашкаджае інвестыцыям у будаўнічую галіну Беларусі?
30.03.2015
Пасяджэнне па пытаннях інвестыцый у будаўніцтва адбылося 27 сакавіка 2015 года пляцоўцы Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу. Спікерамі выступілі Святлана Бабінцава, адвакат МГКА, партнёр ТАА «Кастамс энд Карпарэйт Лойерс Бел», член міжнароднай партнёрскай сеткі, і Кацярына Забела, партнёр ТАА «Уласава, Міхель і Партнёры».
Тэмай абмеркавання прадстаўнікоў кампаній Bryce SA, «Офіс Солюшнз», «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусія», ТАА «Энэргапрам Інжынірынг», ЗАТ «Энэргапрам», а таксама пасольства Рэспублікі Польшча сталі праблемы рэалізацыі будаўнічых праектаў з дапамогай інвестыцыйнага дагавора і заканадаўчыя перашкоды развіцця рынку будаўнічых паслуг.
Па стане на 1 кастрычніка 2014 года зарэгістравана і дзейнічае 1182 інвестыцыйных дагаворы з Рэспублікай Беларусь (без уліку спыненых (скасаваных) праектаў). З агульнай колькасці дзеючых інвестыцыйных дагавораў:
- 331 інвестыцыйны праект (28%) завершаны;
- 780 інвестыцыйных праектаў (66%) знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі;
- 71 інвестыцыйны праект (6%) не пачаты або прыпынены.
Разам з тым, паводле інфармацыі НАІП на снежань 2014 года спынена 555 інвестыцыйных дагавораў з аб'ёмам інвестыцый 12,4 млрд. долараў, пры гэтым толькі за 3-ці квартал 2014 года спынена 87 інвестдагавораў.
Асноўныя прычыны скасавання інвестыцыйных дагавораў:
- адмова інвестара ад інвестыцыйнага праекту з-за працяглых тэрмінаў ўзгаднення, асаблівасцяў зямельных участкаў;
- адсутнасць фінансавання (істотнае павелічэнне выдаткаў, змяненне ўмоў крэдытавання, немагчымасць прыцягнення партнёраў);
- змена інвестыцыйнага заканадаўства (Дэкрэт № 10, падзаконныя акты);
- істотнае парушэнне тэрмінаў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.
У ходзе абмеркавання было выказана меркаванне, што Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2014 № 26 «Аб мерах па ўдасканаленні будаўнічай дзейнасці» увёў палажэнне аб атэстацыі, якое дазволіць «прыбраць» з рынку нядобрасумленныя кампаніі. Але дадзены Указ мае і шэраг недахопаў: напрыклад, не ўлічваецца сітуацыя, калі пры рэалізацыі праекта забудоўшчык выкарыстоўвае высокатэхналагічнае абсталяванне і кампаненты, якія адсутнічаюць на рынку Рэспублікі Беларусь. Указ не забяспечвае якасць аказваемых паслуг.
Таксама была адзначана адсутнасць градацыі па працэдурах. Нягледзячы на розную складанасць і аб'ём работ, усім арганізацыям неабходна атрымаць атэстат для допуску да такіх работ - і невялікім кампаніям, якія займаюцца рамонтам, і буйным кампаніям, якія выконваюць глабальныя мадэрнізацыі будынкаў.
Адной з вострых праблем з'яўляецца раз'яднанасць дзяржаўных органаў пры атрыманні розных дазволаў на будаўніцтва. Такім чынам, падпісваючы дамову, інвестар самастойна марнуе час на атрыманне узгадненняў, што істотна звужае часавыя рамкі для непасрэднага будаўніцтва. Пры гэтым у інвестара адсутнічае магчымасць падаўжэння тэрміну інвестыцыйнага дагавора або адмовы ад рэалізацыі пры выяўленні перашкаджаючых абставінаў. Акрамя таго, удзельнікі абмеркавання адзначылі адсутнасць раўнапраўя паміж дзяржаўным органам і інвестарам і не магчымасць змяніць інвестара ў дамове.
24 красавіка 2015 года Асацыяцыяй Еўрапейскага Бізнесу будзе арганізаваны круглы стол па праблемах прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь, на якім плануецца падняць акрэсленыя праблемы, а таксама абмеркаваць магчымыя варыянты іх рашэнняў.