Камітэт па харчовай прамысловасці
Створаны для абмеркавання праблем беларускіх і замежных кампаній, якія займаюцца вытворчасцю харчовых прадуктаў у Рэспубліцы Беларусь.
На пасяджэннях камітэта разглядаюцца пытанні рэгулявання рынку, праблемы заканадаўства, залішнія бар'еры для развіцця вытворчасці.
У рамках камітэта былі арганізаваны круглы стол на тэму «Рэгуляванне абароту безалкагольных танізуючых напояў: запланаваная змена заканадаўства» у студзені 2015 года, а таксама круглы стол на тэму «Механізмы абароны ўнутранага рынку: праблемы і перспектывы», падчас якога зацікаўленыя бакі абмяняліся думкамі наконт выкарыстання кантрольных (ідэнтыфікацыйных) знакаў.