На пасяджэнні ГКС пры Міністэрстве эканомікі абмяркоўваліся падтрымка інавацыйнага прадпрымальніцтва і методыкі збору, аналізу і ацэнкі інфармацыі для прагназавання наступстваў змены заканадаўства 31.10.2019

31 кастрычніка 2019 года намеснік старшыні АЕБ Марыя Карась ўдзельнічала ў пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней
Удзел у ГКС пры Мінюсце 21.10.2019

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу прымала ўдзел у пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 17 кастрычніка 2019 года.

Падрабязней
Членам АЕБ стала літоўская кампанія Lean.lt 16.09.2019

Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія Lean.lt, якая ажыццяўляе дзейнасць з 2011 г. і на працягу гэтага часу стала самай буйной з кампаній, якія ўкараняюць метад Lean кампаній у Літве.

Падрабязней
Турыстычная кампанія "Вакол Свету" далучылася да Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу 28.01.2016

Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала турыстычная кампанія "Вакол Свету", якая з'яўляецца адным з вядучых агенцтваў дзелавога турызму і найбуйнейшым тураператарам па прыёме і абслугоўванні замежных турыстаў у Беларусі.

Падрабязней
Renaissance Minsk Hotel стаў чальцом АЕБ 03.12.2015 Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стаў Рэнесанс Мінск гатэль, першы гатэль вядомай міжнароднай гасцінічнай сеткі Marriott у Рэспубліцы Беларусь. Падрабязней
Аб праве на адукацыю людзей з інваліднасцю распавядае брашура "Я люблю вучыцца, а ты?" 20.08.2015

Апублікаваны другі нумар брашуры "Я люблю вучыцца, а ты?" з серыі "Звычайныя людзі", у выданні якой прымае ўдзел Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ў супрацоўніцтве з Evangelisch-Freikirchliche Gemeinde Berlin-Köpenick, Förderkreis Hilfe für strahlengeschädigtebelorussische Kinder і "БелАДДІіМІ".

Падрабязней
Футбол на балоце і чэмпіянат па касьбе: як каманда АЕБ і кампанія "Крафтверк" з'ездзілі на "Спораўскі сенажаці 2015" 10.08.2015

Чалец Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу кампанія "Крафтверк" прыняла ўдзел у другім адкрытым чэмпіянаце Беларусі па футболе на балоце ў рамках экалагічнага фестывалю "Спораўскі сенажаці 2015", які адбыўся 8 жніўня 2015 года ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна.

Падрабязней
Этна-пікнік АЕБ прайшоў у музеі пад адкрытым небам у Строчыцах 16.07.2015

Этна-пікнік Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу адбыўся 15 ліпеня 2015 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах: прадстаўнікі кампаній-чальцоў АЕБ і партнёрскіх арганізацый хадзілі з экскурсіяй па музеі, вучыліся танчыць беларускія танцы, слухалі этна-спевы ў выкананні гурта Вурай і каштавалі самыя смачныя беларускія стравы.

Падрабязней
Кампанія Syngenta далучылася да Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу 02.07.2015

Прадстаўніцтва АТ Syngenta Agro Services AG (Швейцарская Канфедэрацыя) у Рэспубліцы Беларусь стала чальцом Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу.

Падрабязней
Кампанія ABB ўступіла ў Асацыяцыю Еўрапейскага Бізнесу 25.06.2015

Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія АББ — вядучы пастаўшчык сілавога абсталявання і тэхналогій для электраэнергетыкі, транспарту, інфраструктуры і аўтаматызацыі вытворчасці. Група кампаній АББ вядзе бізнес у 100 краінах, а яе штат налічвае 145 000 чалавек.

Падрабязней
Пра ўключэнне людзей з інваліднасцю ў жыццё грамадства распавядае брашура «У чаканні інклюзіі» 03.04.2015

Убачыў свет першы нумар брашуры "У чаканні інклюзіі" з серыі "Звычайныя людзі", ў выданні якой прымае ўдзел Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ў супрацоўніцтве з Evangelisch-Freikirchliche Gemeinde Berlin-Köpenick, Förderkreis Hilfe für strahlengeschädigtebelorussische Kinder і "БелАДДІіМІ".

Падрабязней
Што перашкаджае інвестыцыям у будаўнічую галіну Беларусі? 30.03.2015

Пасяджэнне па пытаннях інвестыцый у будаўніцтва адбылося 27 сакавіка 2015 года пляцоўцы Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу. Спікерамі выступілі Святлана Бабінцава, адвакат МГКА, партнёр ТАА «Кастамс энд Карпарэйт Лойерс Бел», член міжнароднай партнёрскай сеткі, і Кацярына Забела, партнёр ТАА «Уласава, Міхель і Партнёры».

Падрабязней
PepsiCo уступіла ў Асацыяцыю Еўрапейскага Бізнесу 25.03.2015

Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія PepsiCo, якая радуе смачнымі прадуктамі спажыўцоў больш чым у 200 краінах свету. Кампанія выпускае шырокі асартымент смачных і карысных прадуктаў харчавання і напояў, уключаючы 22 брэнда, штогадовыя рознічныя продажу кожнага з якіх перавышаюць мільярд даляраў.

Падрабязней
Бізнес абмеркаваў заканадаўства аб дабрачыннасці 20.03.2015

Абмеркаванне праекта Закона "Аб грамадска карыснай дзейнасці" адбылося 19 сакавіка 2015 года ў офісе Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу. Прадстаўнікі бізнесу, некамерцыйных арганізацый і СМІ пазнаёміліся з канцэпцыяй развіцця заканадаўства па рэгуляванні пытанняў дабрачыннасці, якую прапануе МАГА "АКТ", і змаглі выказаць сваё бачанне таго, якім мусіць быць заканадаўства ў гэтай сферы.

Падрабязней
У абмеркаванні праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС прыняла ўдзел АЕБ 10.03.2015

 У абмеркаванні праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС, якое адбылося 5 сакавіка ў Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаній Office Solutions, "Брытыш Амерыкан Табака" ў Беларусі і Baker Tilly Bel (члены Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу), а таксама супрацоўнікі АЕБ. 

Падрабязней
Асацыяцыя прыняла ўдзел у XVI Асамблеі дзелавых колаў 06.03.2015

Супрацоўнікі Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу паўдзельнічалі ў працы XVI Асамблеі дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь, якая прайшла 4 сакавіка 2015 у Мінску.

Падрабязней
АЕБ выступіла суарганізатарам IV Міжнароднага форуму па КСА 02.03.2015

У працы IV Міжнароднага форуму па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, арганізатарам якога выступіў Фонд "Ідэя", 26 лютага прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаній-членаў АЕБ і супрацоўнікі АЕБ. Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу выступіла суарганізатарам дадзенага мерапрыемства, паспрыяўшы прыезду ў якасці спікера Крысціяна Католніга, кіраўніка дырэктара аўстрыйскай кампаніі CSR Company International, якая з'яўляецца партнёрам АЕБ.

Падрабязней
Семінар па карпаратыўным кіраванні правяла Асацыяцыя сумесна з Мінэканомікі 23.02.2015

Семінар на тэму «Карпаратыўнае кіраванне: перспектывы развіцця ў Рэспубліцы Беларусь" для прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і прадпрыемстваў правяла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу сумесна з Міністэрствам эканомікі 19 лютага 2015 года.

Падрабязней
АЕБ далучылася да Лакальнай Сеткі Глабальнай Дамовы ААН у Беларусі 05.02.2015

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу далучылася да Лакальнай Сеткі Глабальнай Дамовы ААН у Беларусі, найбольш значнай КСА-ініцыятыве, якая аб'ядноўвае 12.000 кампаній і арганізацый у 140 краінах свету.

Падрабязней
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ўключана ў ГКС пры Дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму 02.02.2015

Намеснік Старшыні АЕБ Марына Бароўка ўключана ў склад грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней
Што замінае бізнесу выкарыстоўваць беларускую мову? 02.02.2015

Круглы стол на тэму «Як выкарыстанне беларускай мовы можа дапамагчы ў бізнесе» правяла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 15 студзеня 2015 года. На ім прадстаўнікі бізнесу і адмыслоўцы з розных галін абмеркавалі пытанні выкарыстання беларускай мовы ў прадпрымальніцкай дзейнасці, пагаварылі пра справаводства і рэкламу па-беларуску.

Падрабязней
Абмеркаванне праблем рэгулявання рынку безалкагольных танізуючых напояў адбылося 23 студзеня 2015 года 29.01.2015

Круглы стол на тэму "Рэгуляванне абароту безалкагольных танізуючых напояў: запланаваныя змены ў заканадаўстве" правяла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 23 студзеня 2015 года. У дыскусіі прынялі ўдзел вядомыя айчынныя і міжнародныя вытворцы безалкагольных напояў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, вучоныя з Расіі і Беларусі.

Падрабязней
Алесь Мазанік: “Двухмоўя ў нас на практыцы абсалютна няма, толькі на паперы” 20.01.2015

На адзін з заняткаў курсаў па вывучэнні дзелавой беларускай мовы, якія праводзіла Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу на працягу верасня-студзеня 2014 года, завітаў Алесь МАЗАНІК, індывідуальны прадпрымальнік і ўладальнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by. Ён падзяліўся са слухачамі курсаў сваім досведам па рэкламе, прасоўваньні ды рэалізацыі беларускай літаратуры, музычных кружэлак, DVD, настольных гульняў, разнастайных сувеніраў, а таксама расказаў пра цяжкасці выкарыстання беларускай мовы ў бізнесе.

Падрабязней
Андрэй Паддубскі: “Я хачу бачыць падтрымку беларускай справы не як спонсарства, а як супрацу” 15.01.2015

На працягу верасня-студзеня 2014 года Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу праводзіла для сваіх членаў і іншых беларускіх і замежных кампаній курсы па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. На заняткі ў якасці запрошанага госця завітаў і Андрэй ПАДДУБСКІ, кіраўнік міжнароднай групы лагістычных кампаній “Фабеас”, які падзяліўся са слухачамі сваім досведам выкарыстання беларускай мовы ў бізнесе і падтрымкі беларускіх грамадскіх ініцыятыў.

Падрабязней
Тыпавыя юрыдычныя дакументы для вядзення бізнесу перакладзены на беларускую мову 13.01.2015

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ініцыявала стварэнне працоўнай групы па перакладзе на беларускую мову пакета тыпавых дакументаў, неабходных для вядзення бізнесу. У прыватнасці, экспертамі падрыхтаваны пераклад дзесяці найбольш ужывальных дакументаў:  акта выкананых работ, даверанасці, дамовы камісіi, дамовы куплі-продажу, дамовы на аказанне паслуг, загада аб прыёме на працу, пратакола, працоўнай дамовы, рахунка-фактуры і статута.

Падрабязней
Кампанія ТАА «ТРИММ медыцына» ўступіла ў Асацыяцыю Еўрапейскага Бізнесу 05.01.2015

 Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стала кампанія «ТРИММ медыцына» (г. Мінск), якая ўваходзіць у групу кампаній «ТРИММ-Медыцына" (прадстаўляе інтарэсы кампаній Maico (Германія), Stephan (Германія), Tredex (Украіна), Weinmann (Германія), Lojer (Фінляндыя), Медіндустрыя Сэрвіс (Беларусь)) і арыентавана на працу на рынку Рэспублікі Беларусь. 

Падрабязней
Кіруючая кампанія «Зубр Капітал» ўступіла ў Асацыяцыю Еўрапейскага Бізнесу 05.01.2015

Членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу ў студзені 2015 стала кіруючая кампанія "Зубр Капітал». Гэта першая на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прафесійная кампанія, якая кіруе фондамі прамых інвестыцый.

Падрабязней
АЕБ пачала стварэнне публічнай справаздачы аб сваёй дзейнасці 03.01.2015

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу прыступіла да напісання публічнай справаздачы аб сваёй дзейнасці ў 2014 годзе. Улічваючы практыку вядучых грамадскіх аб'яднанняў і еўрапейскіх кампаній, мы хочам шырока заявіць аб сваёй місіі і прыцягнуць увагу кампаній, якія падзяляюць нашы мэты. Публічная справаздача - гэта адзін з інструментаў дэманстрацыі празрыстасці і адкрытасці нашай некамерцыйнай арганізацыі.

Падрабязней
Павел ГАНЧАР: «Мая місія - быць паспяховым беларускамоўным чалавекам, каб астатнія захацелі стаць такімі ж» 22.12.2014

Курсы па вывучэнні дзелавой беларускай мовы Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнэсу праводзіла для сваіх членаў і іншых беларускіх і замежных кампаній на працягу верасня-снежня 2014 года. Слухачы курсаў атрымалі навыкі вусных і пісьмовых дзелавых стасункаў на беларускай мове, а на некаторыя заняткі запрашаліся бізнесоўцы і кіраўнікі, якія маюць досвед ужывання беларускай мовы ў бізнесе. У прыватнасці – Павел ГАНЧАР, начальнік аддзела па развіццю фіксаванай сувязі ўнітарнага прадпрыемства “Вэлком”, які расказаў прадстаўнікам камерцыйных кампаній як пачаць камунікаваць па-беларуску з калегамі, партнёрамі і кліентамі.

Падрабязней
Новы набор на курсы бiзнес-беларускай аб’яўляе Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу 22.12.2014

АЕБ праводзіць другі набор на курс па вывучэнні дзелавой беларускай мовы. Прадстаўнікі камерцыйных кампаній атрымаюць магчымасць развіць навыкі вуснай і пісьмовай бiзнес-камунiкацыi на беларускай мове для правядзення дзелавых перамоваў, нарад, прэзентацый, сумоўяў і г.д.

Падрабязней
Камітэт па рэкламе АЕБ: чаму парасонавая рэклама трапляе пад забарону? 16.12.2014

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу сумесна з Міністэрствам гандлю правяла 12 сьнежня 2014 г. камітэт па рэкламе. Асноўнымі тэмамі, якія разглядаліся на камітэце, былі плануемыя змены ў заканадаўства аб рэкламе і правапрымяняльная практыка, абмеркаванне Канцэпцыі развіцця вонкавай рэкламы ў Мінску на 2008 - 2015 гады, правядзенне таргоў на права размяшчэння сродку вонкавай рэкламы.

Падрабязней
Аўдытарская кампанія Baker Tilly Bel уступіла ў Асацыяцыю Еўрапейскага Бізнесу 16.12.2014

Колькасць членаў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу папоўнілася – у снежні 2014 да АЕБ далучылася аўдытарская кампанія Baker Tilly Bel. Кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь з 2004 года і з'яўляецца незалежным членам міжнароднай аўдытарскай і кансалтынгавай сеткі Baker Tilly International.

Падрабязней
АЕБ падала ў Мінэканомікі каментары на тэму паскоранага развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва 03.12.2014

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу падала каментары да праекта Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным заказе на бізнес-інкубіраванне суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў сферах навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці" і да праекта пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у яго развіццё.

Падрабязней
Адбылося пасяджэнне грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Мінпрыроды 28.11.2014

Намеснік Старшыні АЕБ Марына Бароўка прыняла ўдзел у пасяджэнні грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета пры Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 27 лістапада 2014 года.

Падрабязней
На базе АЕБ прайшоў дыскусійны семінар Дзяніса Санько аб кіраванні арганізацыйнымі пераўтварэннямі 28.11.2014

Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу сумесна з экспертам Дзянісам Санько 27 лістапада 2014 года правяла дыскусійны семінар па абмеркаванні найлепшых практык у галіне кіравання арганізацыйнымі пераўтварэннямі.

Падрабязней