Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу ўключана ў ГКС пры Дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму

02.02.2015

Намеснік Старшыні АЕБ Марына Бароўка ўключана ў склад грамадска-кансультатыўнага савета па турызме пры Дэпартаменце па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Цяпер у членаў Асацыяцыі з'явіліся новыя магчымасці выказваць сваю пазіцыю, інтарэсы і меркаванні па распрацоўцы і ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі ў галіне турызму, па распрацоўцы канцэпцый развіцця турызму ў рэспубліцы і метадаў іх рэалізацыі, па арганізацыі працы для стварэння спрыяльных умоў развіцця турыстычнай галіны ў Рэспубліцы Беларусь, па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы турызму.