Супрацоўніцтва з дзяржорганамі

 

Узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў працы АЕБ. Асацыяцыя знаёміць сваіх членаў з асаблівасцямі рэгулятарнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, дэманструе дзяржаўным служачым лепшыя практыкі заходняга кіравання, стварае ўмовы для абмену вопытам па прымяненню норм заканадаўства, а таксама адстойвае калектыўныя інтарэсы членаў і партнёраў Асацыяцыі праз існуючыя ў Беларусі інстытуты ўзаемадзеяння паміж бізнесам і дзяржавай.

На галіновых камітэтах АЕБ, на пасяджэнні якіх запрашаюцца прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, члены Асацыяцыі выпрацоўваюць сумесную пазіцыю для прадстаўлення яе ў органах дзяржаўнай улады.

У рамках напрамку па супрацоўніцтве з дзяржаўнымі органамі супрацоўнікі АЕБ:

  •  распрацоўваюць звароты ад імя членаў Асацыяцыі ў дзяржаўныя органы;
  • кансультуюць па пытаннях функцыянавання дзяржаўных органаў;
  • дапамагаюць выбудоўваць ўзаемадзеянне паміж прыватнымі кампаніямі і прадстаўнікамі дзяржаўных органаў;
  • удзельнічаюць у грамадска-кансультатыўных саветах пры міністэрствах і ведамствах;
  • адстойваюць пазіцыю еўрапейскага бізнесу пры разглядзе праектаў нарматыўных прававых актаў, вынесеных на грамадскае абмеркаванне;
  • арганізуюць сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў;
  • ажыццяўляюць пошук неабходнай інфармацыі, звязанай з працай дзяржаўнага апарату;
  • праводзяць тэматычныя мерапрыемствы;
  • падрыхтоўваюць інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы.