Этна-пікнік АЕБ прайшоў у музеі пад адкрытым небам у Строчыцах

16.07.2015

Этна-пікнік Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу адбыўся 15 ліпеня 2015 года ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах: прадстаўнікі кампаній-чальцоў АЕБ і партнёрскіх арганізацый хадзілі з экскурсіяй па музеі, вучыліся танчыць беларускія танцы, слухалі этна-спевы ў выкананні гурта Вурай і каштавалі самыя смачныя беларускія стравы.

Дзякуй усім нашым гасцям, што не спужаліся вялікага дажджу ў Мінску і прыехалі на этна-пікнік! Спадзяемся, што ўсім спадабалася! :)