Аўдытарская кампанія Baker Tilly Bel уступіла ў Асацыяцыю Еўрапейскага Бізнесу
16.12.2014
Колькасць членаў Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу папоўнілася – у снежні 2014 да АЕБ далучылася аўдытарская кампанія Baker Tilly Bel. Кампанія ажыццяўляе сваю дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь з 2004 года і з'яўляецца незалежным членам міжнароднай аўдытарскай і кансалтынгавай сеткі Baker Tilly International.
Кампаніі-члены сеткі Baker Tilly International вядуць сваю дзейнасцьу137 краінах свету, іх сукупны штат налічвае 27,000 супрацоўнікаў, якія працуюць у 738 офісах.Згодна з сусветным рэйтынгамInternational Accounting Bulletin (IAB), Baker Tilly International займае 8-ае месца ў свеце па ўзроўні сукупнага даходу ўсіх яе незалежных кампаній.
Baker Tilly Bel аказвае шырокі спектр паслуг у галіне аўдыту, трансфармацыі справаздачнасці па МСФС, карпаратыўных фінансаў і падатковага кансультавання, а таксама аўтсорсінгу бізнес-працэсаў.
Па выніках рэйтынгу Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь за 2013 Baker Tilly Bel займае 5-ае месца сярод аўдытарскіх арганізацый.