У абмеркаванні праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС прыняла ўдзел АЕБ

10.03.2015

У абмеркаванні праекта Мытнага кодэкса ЕАЭС, якое адбылося 5 сакавіка ў Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел прадстаўнікі кампаній Office Solutions, "Брытыш Амерыкан Табака" ў Беларусі і Baker Tilly Bel (члены Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу), а таксама супрацоўнікі АЕБ.

На "круглым стале" былі разгледжаны пытанні, якія тычацца прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі працэсаў здзяйснення мытных аперацый і правядзення асобных формаў мытнага кантролю, інфармацыйнага ўзаемадзеяння на беспапяровай аснове паміж мытнымі органамі і суб'ектамі знешнеэканамічнай дзейнасці. Акрамя таго, разгледжаны пытанні ўкаранення ў дзейнасць мытных органаў механізму "Аднаго вакна", спрашчэння адміністрацыйных працэдур, скарачэння фармальнасцяў і ліквідацыі непатрэбных бар'ераў пры ажыццяўленні мытных аперацый, асаблівасцяў парадку і ўмоў перамяшчэння праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза транспартных сродкаў міжнароднай перавозкі.

Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 снежня 2014 года праект МК ЕАЭС ухвалены і накіраваны ў дзяржавы-члены МС і АЭП для правядзення ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення.

- Падрыхтоўка Мытнага кодэкса Еўразійскага эканамічнага саюза праходзіць у складаных умовах пошуку разумнага кампрамісу паміж інтарэсамі дзяржавы і бізнесу. Найбольш актуальная задача, якую неабходна вырашыць пры падрыхтоўцы новага дакумента, - як не апынуцца бар'ерам ў развіцці знешняга гандлю і пры гэтым забяспечыць эфектыўную эканамічную бяспеку Еўразійскага эканамічнага саюза і максімальнае супрацьдзеянне трансгранічнай злачыннасці. Прыняцце Мытнага кодэкса ЕАЭС дазволіць зрабіць больш празрыстымі і няцяжкімі працэсы рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці, здзяйснення мытных фармальнасцей, скараціць часавыя і фінансавыя выдаткі бізнесу пры ажыццяўленні знешняга гандлю таварамі, а таксама значна аптымізаваць дзейнасць мытных органаў, - падкрэсліў Старшыня ДМК Юрый Сянько.

- Праект Мытнага кодэкса ЕАЭС быў падрыхтаваны экспертамі ЕЭК і цяпер знаходзіцца на разглядзе ў дзяржавах-чальцах Саюза ў рамках ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення. Мы разлічвалі да 1 сакавіка 2015 года атрымаць ад Бакоў кансалідаваную пазіцыю ў дачыненні да праекта МК ЕАЭС, праўкі, заўвагі і прапановы. Пакуль такія прапановы ЕЭК атрымаў толькі ад Расіі. Мы спадзяемся, што сённяшняе абмеркаванне праекта на пляцоўцы ДМК дазволіць паскорыць працэс ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення і выпрацаваць беларускую пазіцыю па далейшай дапрацоўцы праекта, - адзначыў у сваім выступе член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Уладзімір Гошын.

Падрыхтоўка праекта кодэкса ЕАЭС была абумоўлена наступнымі фактарамі: 1) прыняцце дамовы ЕАЭС і змяненне тэрміналогіі 2) грувасткасць існуючага заканадаўства 3) дзеючы Мытны кодэкс уступіў у супярэчнасць з жыццёвымі рэаліямі, напрыклад, пераход на электроннае дэклараванне 4) скарачэнне нацыянальнага сегмента рэгулявання.

Сярод асноўных падыходаў, якія знайшлі адлюстраванне ў ТК ЕАЭС, варта адзначыць:

  • прыярытэт электроннага мытнага дэкларавання і прымяненне пісьмовага дэкларавання толькі ў пэўных і выключных выпадках;
  • магчымасць здзяйснення мытных аперацый, звязаных з рэгістрацыяй мытнай дэкларацыі і выпускам тавараў, інфармацыйнымі сістэмамі мытных органаў аўтаматычна без удзелу службовай асобы мытных органаў;
  • магчымасць падачы дэкларацыі на тавары без прадстаўлення мытнаму органу дакументаў, на падставе якіх яна запоўненая;
  • выкарыстанне механізму «адзнаго вакна» пры здзяйсненні мытных аперацый, у тым ліку звязаных з прыбыццём, ад'ездам і мытным дэклараваннем тавараў;
  • усталяванне магчымасці перадачы тавараў імпарцёру пад забеспячэнне выплаты мытных пошлін, падаткаў у выпадку, калі мытны кантроль, пачаты да выпуску тавараў, не завершаны;
  • удасканаленне інстытута ўпаўнаважаных эканамічных аператараў;
  • уключэнне нормы, якая рэгулюе ўсталяванне і падтрыманне адносін кансультатыўнага характару паміж мытнымі органамі і прадстаўнікамі бізнес-супольнасці.

Па матэрыялах ДМК