Футбол на балоце і чэмпіянат па касьбе: як каманда АЕБ і кампанія "Крафтверк" з'ездзілі на "Спораўскі сенажаці 2015"
10.08.2015

Чалец Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу кампанія "Крафтверк" прыняла ўдзел у другім адкрытым чэмпіянаце Беларусі па футболе на балоце ў рамках экалагічнага фестывалю "Спораўскі сенажаці 2015", які адбыўся 8 жніўня 2015 года ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна.
За перамогу на футбольным полі, якое ў прамым сэнсе слова размяшчалася на балоце, пазмагаліся 8 каманд. А на дзясяты чэмпіянат Еўропы па ручной касьбе прыехалі 29 каманд з Беларусі, Польшчы і Германіі.
Фестываль "Спораўскі сенажаці" праводзіцца для прыцягнення ўвагі да выратавання балота і рэдкай яго жыхаркі — вяртлявай чаратоўкі ад гібелі, бо зарастанне хмызняковай расліннасцю прыводзіць да змены унікальных экасістэм.



















