Renaissance Minsk Hotel стаў чальцом АЕБ

03.12.2015

Новым членам Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу стаў Рэнесанс Мінск гатэль, першы гатэль вядомай міжнароднай гасцінічнай сеткі Marriott у Рэспубліцы Беларусь.

Афіцыйнае адкрыццё Renaissance Minsk Hotel адбылося 14 красавіка 2014 года перад Чэмпіянатам свету па хакеі. За час сваёй працы гатэль неаднаразова станавіўся лаўрэатам і пераможцам міжнародных конкурсаў і прэмій:

  • У жніўні 2015 года гатэль атрымаў сертыфікат якасці ад найбуйнейшага ў свеце сайта аб падарожжах TripAdvisor за стабільна выдатныя водгукі;
  • У кастрычніку 2015 года гатэль атрымаў званне «Лепшая замежная гасцініца для расійскіх MICE-мерапрыемстваў» у рамках прэміі Russian Business Travel & MICE Award;
  • У лістападзе 2015 года Спа і велнэс Клуб Рэнесанс стаў фіналістам Міжнароднай Прэміі Perfect SPA.
  • У гатэлі 267 нумароў розных катэгорый, 6 канферэнц-залаў і самая вялікая ў Менску «Бальная зала», Спа і велнэс Клуб Рэнесанс, а таксама рэстаран Арборэа і лобі-бар.

Renaissance Minsk Hotel сумесна з іншымі інвестарамі ў сферы гасціннасці і турызму ініцыявалі камітэт па турызме на базе Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу, які будзе выпрацоўваць прапановы па паляпшэнні бізнес-клімату турыстычнай галіны і павелічэнні колькасці турыстаў.