АЕБ далучылася да Лакальнай Сеткі Глабальнай Дамовы ААН у Беларусі
05.02.2015
![](/image.php//media/gc170-170.png?width=320&height=240&image=/media/gc170-170.png)
Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнесу далучылася да Лакальнай Сеткі Глабальнай Дамовы ААН у Беларусі, найбольш значнай КСА-ініцыятыве, якая аб'ядноўвае 12.000 кампаній і арганізацый у 140 краінах свету.
Глабальная дамова з'яўляецца добраахвотнай ініцыятывай па стварэнні глабальнай структуры, у рамках якой кампаніі і некамерцыйныя арганізацыі могуць зрабіцьі свой уклад у карпаратыўнае грамадзянства і ўстойлівы рост шляхам адказнага і крэатыўнага лідэрства. Кампаніі і арганізацыі, што падпісалі Глабальную дамову, падтрымліваюць і ўжываюць на практыцы дзесяць прынцыпаў Глабальнай дамовы, якія адносяцца да абароны правоў чалавека, ліквідацыі нядобрасумленнай практыкі працоўных адносін, ахове навакольнага асяроддзя і прадухіленні карупцыі, і ўносяць свой пасільны ўклад у дасягненне Мэтаў развіцця тысячагоддзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Прынцыпы Глабальнай дамовы знаходзяць адлюстраванне ў дзейнасці АЕБ.