Камітэт па САР
Стварэнне Камітэта па сродках аховы раслін выклікана мабыццём моцы з 1 студзеня 2015 года Дамовы аб Еўразійскай эканамічнай прасторы і адпаведнай гарманізацыяй заканадаўства аб рэгістрацыі сродкаў аховы раслін у рамках гэтага інтэграцыйнага аб'яднання. У рамках Камітэта вытворцы і дыстрыб'ютары пестыцыдаў могуць абмеркаваць пытанні прадстаўлення інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у ЕЭК і гарманізацыі заканадаўства.
Першае ўстановачнае пасяджэнне Камітэта запланавана на першы квартал 2015 года.
Мэты камітэта:
- наладзіць дыялог паміж лідэрамі галіны і ключавымі стэйкхолдэрамі;
- забяспечыць інфармацыйную падтрымку і шырока трансляваць зробленыя ў ходзе абмеркаванняў высновы і калектыўную пазіцыю ўдзельнікаў Камітэта;
- распрацаваць і накіраваць афіцыйную рэзалюцыю/зварот удзельнікаў Камітэта з выпрацаванай калектыўнай пазіцыяй у органы дзяржаўнага кіравання для разгляду і прыняцця рашэння аб далейшым удасканаленні нарматыўнага прававога рэгулявання.