Syngenta
Тэл.: +375 (17) 228 14 22
Cайт: syngenta.by
Кампанія Сінгента ("Syngenta", Швейцарская канфедэрацыя) — вытворца сродкаў аховы раслін і насення. Кампанія займае першае месца сярод вытворцаў сродкаў аховы раслін і трэцяе месца на рынку насення ў свеце.
Прадукцыя кампаніі выкарыстоўваецца ў 120 краінах свету, на ўсіх кантынентах, у розных кліматычных зонах і ўмовах. Звыш 28 000 супрацоўнікаў у больш чым 90 краінах свету ўдзельнічаюць у вырашэнні складаных задач павышэння эфектыўнасці аграрнага сектару. Выпускаемыя прадукты ахопліваюць увесь спектр культур і, нягледзячы на шырокае геаграфічнае распаўсюджванне, вырашаюць задачы ў кожным асобным рэгіёне ў адпаведнасці з патрабаваннямі мясцовых аграрыяў. Сінгента прапануе фермерам комплекснае рашэнне замест асобнага прадукту. Думаць як вытворца — адна з важных стратэгій кожнага супрацоўніка.
Кампанія не забывае пра сацыяльную адказнасць перад спажыўцамі і надае значную ўвагу пытанням абароны навакольнага асяроддзя. Штодзённыя выдаткі на навуковыя даследаванні складаюць амаль 3 мільёны даляраў ЗША.
Чальцом Асацыяцыі Еўрапейскага Бізнесу з'яўляецца Прадстаўніцтва АТ Syngenta Agro Services AG (Швейцарская Канфедэрацыя) у Рэспубліцы Беларусь. Прадстаўніцтва працуе з 2000 года. Прадуктамі кампаніі карыстаюцца большасць гаспадарак Рэспублікі Беларусь у 6-ці рэгіёнах, уключаючы цяплічныя гаспадаркі, дзякуючы шчыльнаму супрацоўніцтву з аграрыямі на ўсіх узроўнях сельскагаспадарчай галіны. У дасягненні высокіх паказчыкаў прадуктыўнасці сельскагаспадарчых культур ёсць і заслуга супрацоўнікаў Прадстаўніцтва.